Скандалы

Як «кашалёк» Лукашэнкі зарабляў на «Сонцастаянні»

У канцы чэрвеня ў Пружанах адгрымеў рок-фестываль «Сонцастаянне». Бюро высветліла новыя падрабязнасці з бэкстэйджу гэтага z-open-airа.

У жніўні 2024 года «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў стварыў юрыдычную асобу «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў.  А праз месяц зарэгістраваў на сябе асабіста таварны знак «Сонцастаянне», які цалкам супадае з афіцыйным лагатыпам фестывалю.

Дамен сайта «Сонцастаянне» з красавіка 2025 года таксама належыць аднайменнай фірме, якой валодае «гаманец» Лукашэнкі.

«Бюро» высветліла, што турыстычная фірма Аляксандра Зайцава Explora, якую кантралюе яго «Эйчэмсі груп», прапаноўвала турыстычныя пакеты, яны ўключалі падвоз на свой уласны фестываль і пражыванне.

Паводле звестак інфармацыйнага партнёра фестывалю, сёлета open-air сабраў 30 тысяч гледачоў, што не дзіўна, бо на піяр мерапрыемства падрадзілі дзясяткі блогераў і нават кінулі ўсю моц дзяржрэсурсу – тэлебачанне, радыё і друкаваныя СМІ.

Выглядае так, што Аляксандр Зайцаў мог няблага зарабіць на «Сонцастаянні». Дарэчы, у 2024 годзе ён стаў ганаровым грамадзянінам Пружанскага раёна за «значны ўклад у духоўнае, культурнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Пружанскага раёна, падтрымку значных гуманітарных праектаў».

У распараджэнні рэдакцыі маюцца дадзеныя, што папярэднім уласнікам дамена сайта «Сонцастаянне» была «Першая прадзюсарская кампанія» – той самы прадакшн, які падпісваў рабскія кантракты з фіналістамі беларускага «Х-фактару» – пра гэта мы нядаўна распавялі ў нашым расследаванні  «Фабрыка рабоў».

Хто яшчэ датычны да «Сонцастаяння» і да чаго тут жонка беларускага футбаліста Максіма Вітуса, чытайце на сайце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)