
«Сустрэнем Новы 2026 год разам у цёплай утульнай кампаніі беларусаў і беларусак!» — запрашае прэс-служба лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай.
Трансляцыя навагодняга звароту лідаркі беларускіх дэмсілаў запланаваная на 23:47 па мінскім часе.
Тэлеканал «Белсат» прануе вялікую святочную праграму, у тым ліку навагодні выпуск «Мовы нанова» з Лявонам Вольскім.
У вялікім святочным канцэрце чакаюцца выступы J:MORS, NaviBand, Kriwi, РСП ды інш.
Гэты вечар на «Белсаце» таксама прысвечаны памяці Мікіты Мелказёрава, канал пакажа апошні прыжыццёвы запіс з журналістам і блогерам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное