Але не — Пуцін усіх адхіліў і ў беларускім Палацы незалежнасці павёў сябе як паўнаўладны гаспадар. Ён правёў у рэзідэнцыі Лукашэнкі прэсавую канферэнцыю без прысутнасці апошняга. І гэты сюжэт вельмі паказальны.
Карбалевіч: Пуцін павеў сябе ў рэзідэнцыі Лукашэнкі як паўнаўладны гаспадар
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч на Радыё Свабода — пра галоўную падзею тыдня — саміт Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў у Мінску.
Карбалевіч звяртае ўвагу на тое, што не адбыліся двухбаковыя перамовы паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, што вельмі паказальна.
— Як Лукашэнка ні імкнуўся, выкарыстоўваючы статус гаспадара форуму, граць першую скрыпку, давесці гэтую лінію да канца не ўдалося, — адзначае палітычны аглядальнік. — Напрыканцы Уладзімір Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар.
Наўпрост у Палацы незалежнасці ён правёў прэсавую канферэнцыю нібыта па выніках саміту, але гаварыў там пра свае справы, вонкавую палітыку Расіі і адносіны з Захадам, ЗША, Украінай.
То бок у чым парадокс: лагічна было б, каб да журналістаў выйшлі прэзідэнты ўсіх краін — чальцоў Еўразійскага саюза дзеля падвядзення вынікаў саміту. А калі ўжо эканомілі час, то зноў жа паводле пратаколаў і палітэсу падвесці высновы павінен быў бы гаспадар саміту — ён жа старшынствуючы цяпер у саюзе, то бок Лукашэнка.
Карбалевіч кажа, што, паводле традыцыі на такіх мерапрыемствах, як правіла, рэдка абмяркоўваюць нейкія сур’ёзныя праблемы — публічна ва ўсякім разе.
— У публічных выступах яны кажуць, як усё добра, як усё цудоўна, якія вялікія поспехі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Кажуць пра велізарныя перспектывы, пра тое, што трэба павысіць, паглыбіць, пашырыць і палепшыць. Ну і трошкі пра недахопы.
Лукашэнка калі разважаў пра лёс, пра перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза, заўважыў, што доля краін у сусветным валавым унутраным прадукце складае 4%, то бок доля ўсіх краін — чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаючы Расію.
Ці шмат гэта? Для прыкладу, валавы ўнутраны прадукт аднаго амерыканскага штату Каліфорнія — гэта прыкладна таксама 4% сусветнага валавога ўнутранага прадукта.
А ячшэ Лукашэнка заклікаў цясней інтэгравацца, папракаў нейкіх ананімных кіраўнікоў, якія глядзяць ўбок ад Еўразійскага эканамічнага саюза, шукаюць іншых партнераў. Лукашэнка казаў, што нідзе нас не чакаюць, мы павінны аб’ядноўвацца на поставецкай прасторы.
Звяртае ўвагу на тое, што ў Мінск не прыехаў прэм’ер-міністр Арменіі Нікал Пашынян з-за асабістага канфлікту з Лукашэнкам, таму што ён лічыць, што той у канфлікце Арменіі з Азербайджанам падтрымоўваў Азербайджан. Таксама вельмі яскравы паказнік, які кажа пра тыя працэсы, якія адбываюцца ў Еўразійскім саюзе.
Читайте еще
Избранное