Политика

Ціханоўская: Перамены у Малдове стануць прыкладам для ўсяго рэгіёну. У тым ліку і для Беларусі

Лідарка дэмсіл павіншавала PAS і праеўрапейскія сілы ў Малдове з перамогай на выбарах.

— Дазвольце шчыра павіншаваць вас з важнай перамогай на выбарах. Гэта не толькі поспех партыі PAS і прэзідэнткі Маі Санду, але перадусім перамога ўсяго малдаўскага народа, які абраў шлях дэмакратыі, незалежнасці і еўрапейскай будучыні, — цытуе словы Святланы Ціханоўскай яе прэс-служба.

— Ваш выбар мае гістарычнае значэнне. Ён паказвае, што рашучасць і вернасць еўрапейскім каштоўнасцям прыносяць плён. Малдова перажывае час пераменаў, і гэтыя перамены стануць прыкладам для ўсяго рэгіёну. У тым ліку і для Беларусі, дзе мільёны людзей таксама марылі і мараць пра свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую краіну.

Беларусы з надзеяй глядзяць на ваш поспех. Вашая перамога — гэта сігнал для ўсіх народаў Усходняй Еўропы: будучыня ў Еўропе магчымая, і за яе варта змагацца.

Зычу вам далейшага прагрэсу, стабільнасці і паспяховага еўрапейскага развіцця. Перакананая, што перамога дэмакратыі ў Малдове ўмацуе ўсю нашую агульную еўрапейскую сям’ю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)